default_mobilelogo



Студэнты 2 курса спец. “Беларуская філалогія” разам з куратарам, дацэнтам кафедры беларускай філалогіі Алінай Эдмундаўнай Сабуць пазнаёміліся з кніжнай выставай “Знаёмая мова, чароўны Коласа радок” – арыгінальнай выставай “Новай зямлі” ў розных перавыданнях ХХ-ХХІ стагоддзяў.
100-ГОДДЗЕ “НОВАЙ ЗЯМЛІ” –
У ГАЛОЎНАЙ КНІЖНІЦЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
 Напярэдадні традыцыйнай БІБЛІЯНОЧЫ студэнты 2 курса спец. “Беларуская філалогія” разам з куратарам, дацэнтам кафедры беларускай філалогіі Алінай Эдмундаўнай Сабуць у рамках юбілейнага 100-гадовага святкавання класічнай паэмы “Новай зямля” Якуба Коласа ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага пазнаёміліся з кніжнай выставай “Знаёмая мова, чароўны Коласа радок” – арыгінальнай выставай “Новай зямлі” ў розных перавыданнях ХХ-ХХІ стагоддзяў.
А таксама студэнты далучыліся да бібліятэчнай акцыі Я – чытач”, старт-акцыі “100 папулярных радкоў з «Новай зямлі»” («Чароўны Коласа радок. “Новай зямлі” 100!» (старонка Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага ў Instagram grodnolib.by)).
Студэнты-экскурсанты з зацікаўленасцю пазнаёміліся з фондам рэдкай кнігі бібліятэкі, з багатай гісторыяй кніжніцы Гродзеншчыны, што, безумоўна, узбагачае інтэлектуальны кругагляд будучых спецыялістаў-філолагаў.