default_mobilelogo



СУСТРЭЧА КУПАЛАЎЦАЎ З НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ АЎТАНОМІЯЙ “БЕЛАРУСЫ МАСКВЫ” 

27 лютага дацэнты кафедры беларускай філалогіі Садоўская А.С., Сабуць А.Э. разам са студэнтамі 2 і 3 курсаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія” па  запрашэнні  рэгіянальнай грамадскай арганізацыі Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы”  прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню роднай мовы “Беларуская мова – гісторыя і сучаснасць”. Сустрэча праходзіла ў фармаце офлайн/онлайн з прамой трансляцыяй на партале Культура РФ. Разам са студэнтамі і выкладчыкамі Гродзенскага ўніверсітэта беларусаў Масквы прывіталі супрацоўнік аддзела дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі В.А. Шклярык, рэдактар часопіса “Роднае слова” Н.М. Шапран. Вельмі прыемна было паслухаць вершы на беларускай мове, якія прачыталі студэнты Маскоўскага дзяржаўнага ўніверітэта імя М.В. Ламаносава. У сваю чаргу, студэнты-купалаўцы пазнаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы са сваімі ўласнымі вершамі і эсэ, надрукаванымі ў новай кнізе “Песнярам Айчыны” (2022), якія былі напісаны імі ў гонар нашых класікаў. 
Гэта было першае сумеснае мерапрыемства, арганізаванае Нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Беларусы Масквы”  разам з Гродзенскім універсітэтам. Была выказана прапанова абодвух бакоў аб далейшым плённым супрацоўніцтве. Суайчыннікі з Масквы павіншавалі купалаўцаў з Днём роднай мовы, а таксама з Днём нараджэння ўніверсітэта.

  • 0
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9-0
  • 9-1