default_mobilelogo



Да новых вяршынь
Філалагічны факультэт прыняў удзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве Дні адчыненых дзвярэй «Ярмарка мэтавай падрыхтоўкі ў Купалаўскім універсітэце», якое адбылося 17 снежня 2022 года ў вучэбным корпусе па вул.Леніна, 32.
Ва ўтульнай прасторы першага і другога паверхаў корпуса сустрэліся выкладчыкі, студэнты і школьнікі – будучыя абітурыенты, тыя, хто збіраецца абраць сваім месцам вучобы Купалаўскі ўніверсітэт.
Філалагічны факультэт таксама чакаў сваіх гасцей у аўд.№3  на пляцоўцы “ФІЛАЛОГІЯ І Я”, дзе былі прадстаўлены матэрыялы пра ўсе спецыяльнасці факультэта. Размову з абітурыентамі, іх настаўнікамі, бацькамі праводзілі выкладчыкі выпускаючых кафедраў і студэнты розных курсаў. Увазе гасцей прапанавалі відэа, рэкламныя матэрыялы, сувеніры з факультэцкай і ўніверсітэцкай сімволікай. Са школьнікамі праводзілі гульні, тэставыя праверкі, якія дапамагалі вызначыцца з прыярытэтнымі прадметамі. Прыемна, што школьнікаў цікавілі практычна ўсе спецыяльнасці факультэта. Кафедра рамана-германскай філалогіі прывабіла нават школьнікаў, якія прыехалі з Брэсцкай вобласці. Вучні 9-11 класаў хацелі ведаць перспектывы будучай прафесіі, магчымасці атрымання інтэрната, цікавіліся прадметамі, якія вывучаюцца на спецыяльнасцях факультэта.
Размовы з будучымі абітурыентамі адбываліся ў таварыскай, дружалюбнай атмасферы. Думаецца, што многім вучням праведзеная  сустрэча дапамагла больш выразна акрэсліць свой прафесійны выбар.
 Адказны за прафарыентацыйную работу на факультэце Тарасава С.М., ст.выкл. кафедры бел.філалогіі.