УНІВЕРСІТЭТ – ШКОЛА
УНІВЕРСІТЭТ – ШКОЛА: У ПЛЁННЫМ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ
28 лістапада студэнты 4-га курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” ў межах пастаянна дзейнага пры кафедры беларускай філалогіі метадычнага семінара “Малады настаўнік: праблемы, пошукі, здабыткі” наведалі ўрок беларускай мовы ў ДУА “Гімназія № 10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г.Гродна”. Настаўнік вышэйшай катэгорыі Мялешка Ірына Міхайлаўна прадэманстравала будучым маладым настаўнікам структурныя кампаненты школьнага ўрока, формы працы з вучнямі, прыёмы тлумачэння і замацавання новай тэмы і інш. Такое плённае супрацоўніцтва ВНУ і гімназіі ў кантэксце рэалізацыі Канцэпцыі практыка-арыентаванага навучання дапамагае студэнтам практычна ўключыцца ў абраную імі прафесійную дзейнасць.