default_mobilelogo















Прафарыентацыйная сустрэча
Студэнты і выкладчыкі спецыяльнасці “Беларуская філалогія” распачалі новы этап прафарыентацыйнай працы. 30 верасня пляцоўкай для сустрэчы з выпускнікамі 2022/2023 года стала СШ №3 імя В.Усава г.Гродна, дзе адбылася творча-інфарматыўная сустрэча “На шляху супрацоўніцтва: ад творчасці да прафесійнага самавызначэння”.
 З навучэнцамі 10-11 класаў сустрэліся старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Тарасава С.М. і студэнты 3 курса Навіцкая Вольга і Урбановіч Ксенія. Выкладчык расказала пра спецыфіку навучання на спецыяльнасці “Беларусская філалогія” і на факультэце ўцэлым, студэнты зрабілі акцэнт на сваіх навукова-творчых пошуках  і іншых магчымасцях рэалізацыі сваіх інтарэсаў. Школьнікі выказалі зацікаўленасць дадзеным філалагічным напрамкам, магчымасцямі паступлення праз прадметныя алімпіяды.