default_mobilelogo



ФАЛЬКЛОР, ФАЛЬКЛОР – ДУША НАРОДА
 20 верасня дацэнты кафедры беларускай філалогіі Р.К. Казлоўскі і А.Э. Сабуць разам са студэнтамі 1-га і 2-га курсаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія” правялі квэст-гульню “Фальклор, фальклор – душа народа”, прымеркаваную да Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. Падчас мерапрыемства студэнты згадвалі беларускія народныя абрады і звычаі, прыкметы і павер’і, дэманстравалі тэхніку вымаўлення скарагаворак, спаборнічалі ў адгадванні загадак, у выкананні беларускіх народных песень, паводе фрагменту тэксту ўзгадвалі назвы беларускіх народных казак і інш. У аўдыторыі панавала ўзнёслая і ўрачыстая атмасфера. Мерапрыемства атрымалася надзвычай цікавым, эмацыйным і жывым.
Напрыканцы квэста-гульні кожны са студэнтаў з цеплынёй у душы і гонарам назваў сваю малую радзіму, той куток Беларусі, што сімвалізуе самабытнасць нашага краю. Таму і не дзіўна, што беларускі нацыянальны фальклор – самы багаты ў славянскім свеце.
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5