На філалагічным факультэце адбылася прэзентація паштовак, прысвечаных Тыдню беларускай мовы. Студэнты расказалі аб сваіх малюнках, гучалі вершы і песні на беларускай мове.
Студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" Ангеліна Янкелайць падзялілася сваімі ўражаннямі: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі..."(Францішак Багушэвіч). Менавіта з такога эпіграфа распачаўся Тыдзень беларускай мовы ў нашай Альма-матэр.
Тыдзень беларускай мовы
Я лічу, што ў кожнага народа няма большага скарбу, чым яго мова. Родная мова - гэта характар народа, памяць, гісторыя. Колькі цудоўных твораў і песень напісана на беларускай мове. Ёй нельга не захапляцца, бо з дапамогай мовы можна перадаць усю прыгажосць навакольнага асяроддзя і ўнутраны свет чалавека.
Гэта мая родная мова - беларуская, і я гэтым вельмі ганаруся! Нездарма П. Броўка пісаў: " У любімай мове роднай, наскай, Ах, якія словы..."