default_mobilelogo



Вітаем лепшых
14 мая 2022 г. ў рамках правядзення ўніверсітэцкага Дня абітурыента на спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылося ўручэнне дыпломаў пераможцам творчага конкурса “Лишь слову жизнь дана” / “І толькі слова ў вяках жыве”, які ладзіўся кафедрамі рускай і беларускай філалогіі для навучэнцаў школ Гродзенскага рэгіёна. Сёлетні конкурс стаў знакавым па колькасці ўдзельнікаў, свае творчыя работы толькі на беларускай мове даслалі 180 вучняў школ г.Гродна і Гродзенскай вобласці. Найбольшую колькасць работ удзельнікі прадставілі ў намінацыі “Пішам эсэ пра літаратуру” і “Я пішу”. Ацэньвала працу навучэнцаў прафесійнае журы, у складзе якога выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі. Школьнікаў прывіталі ў прыязнай і маляўнічай атмасферы загадчык кафедры беларускай філалогіі А.С. Садоўская, ст.выкладчык кафедры С.М. Тарасава, студэнты спец.  “Беларуская філалогія” 1 і 2 курсаў Станілка Даніла і Навіцкая Вольга.  
Дадаткова паведамляем, што дыпломы пераможцаў, якія не змаглі прысутнічаць на ўрачыстасці,  можна будзе атрымаць на кафедры беларускай філалогіі ў каб. 19 ці 24 вучэбнага корпуса па вул. Леніна, 32.