default_mobilelogo



НОВЫЯ ДАСЯГНЕННІ АЛІМПІЙЦАЎ-ФІЛОЛАГАЎ
29 красавіка 2022 года кафедра беларускай філалоліі прывітала школьнікаў, пераможцаў універсітэцкай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры "Філалагічны калейдаскоп". У алімпіядзе былі задзейнічаны больш за 50 вучняў 9-11 класаў розных навучальных устаноў г. Гродна і Гродзенскай вобласці. Прыемна адзначыць, што за час  арганізыцыі алімпіяды (сёлетняя трэцяя па ліку) вызначыліся ўжо яе пастаянныя ўдзельнікі, напрыклад, вучні СШ №32, філіяла кафедры беларускай філалогіі, вучні СШ №13, СШ №26, СШ №33. Кожны год прымаюць актыўны ўдзел у алімпіядзе вучні ДУА “НПК Канвелішскія я/с-СШ”, якія нязменна радуюць журы ўзроўнем сваіх ведаў і кампетэнцый.
Усе ўдзельнікі прайшлі выпрабаванні праз два туры - творчы конкурс і дыстанцыйную комплексную работу. Уладальнікі лепшых вынікаў атрымалі памятныя падарункі з універсітэцкай сімволікай і сфатаграфаваліся з арганізатарамі алімпіяды. Сярод пераможцаў былі і тыя школьнікі, што неўзабаве стануць абітурыентамі Купалаўскага ўніверсітэта і філалагічнага факультэта. Поспеху ўсім аматарам беларускай мовы! А ўдзельнікаў 9-10 класаў чакаем на алімпіядзе новага 2022/2023 года.