default_mobilelogo



Прэзентацыя кнігі Руслана Канстанцінавіча Казлоўскага “Праз церні…”
13 красавіка 2022 года  ў абласной бібліятэцы імя Я.Карскага адбылася прэзентацыія кнігі “Праз церні…”  дацэнта кафедры беларускай філалогіі Казлоўскага Руслана Канстанцінавіча. Падзея выключная не толькі для калектыву кафедры,  для самога аўтара, але і для ўсёй грамадскаці горада і краіны ў цэлым. Выданне ўяўляе сабой не толькі цікавую па змесце мастацкую публіцыстыку. Гэта кніга пра гродзенца-спартсмена Аляксандра Трыпуця – чэмпіёна, прызёра параалімпійскіх гульняў, жыццё якога з’яўляецца сапраўдным подзвігам у наш час, тым важным духоўным арыенцірам, які дапамагае пераадольваць цяжкасці, цвёрда крочыць да перамогі, верыць у сябе, быць аптымістам.
Калегі Руслана Канстанцінавіча, члены кафедры беларускай філалогіі, вельмі ганарацца тым, што кніга знайшла станоўчы водгук сярод першых чытачоў, што яна будзе выступаць важным арыенцірам у выхаванні нашай моладзі. Прыемна, што на сустрэчы прысутнічалі студэнты філалагічнага факультэта, члены Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, навучэнцы школы-інтэрната, прадстаўнікі навуковай бібліятэкі ГрДУ, абласной бібліятэкі імя Я. Карскага  і іншыя госці. Спадзяёмся, што  важнае і неабходнае ў наш час выданне такой накіраванасці будзе не апошнім у Руслана Канстанцінавіча, бо сярод нас ёсць шмат герояў, жыццё якіх варта таго, каб пра яго ведалі ўсе, раўняліся на такіх герояў і бралі прыклад.