default_mobilelogo



      Дзень адчыненых дзвярэй на філалагічным факультэце
  У рамках правядзення Дзён абітурыента ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, якія стартавалі з 26.03.2022, у панядзелак 28 сакавіка на філалагічным факультэце прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй.
  Ужо традыцыйна школьнікаў прымалі прадстаўнікі ўсіх спецыяльнасцей факультэта. На сустрэчу сабраліся навучэнцы як устаноў адукацыі г.Гродна (СШ №28, СШ №15, СШ №32 і інш.), так і вучні з іншых рэгіёнаў Гродзеншчыны (Верцялішкаўская СШ, СШ №2 г.Карэлічы і інш.).
  Будучых абітурыентаў прывітала дэкан філалагічнага факультэта Ганчар Святлана Віктараўна, якая прадставіла факультэт і расказала пра запатрабаванасць спецыялістаў-філолагаў, актуальнасць філалагічнай адукацыі ў сучасным грамадстве.
  Тарасава С.М.  агучыла праграму Дня абітурыента на факультэце, пазнаёміла з прадстаўнікамі выпускаючых кафедраў. Далей працу са школьнікамі працягнулі студэнты і выкладчыкі факультэта. У аўдыторыях корпуса па вул.Леніна навучэнцам прадставілі прэзентацыі спецыяльнасцей, правялі майстар-класы, інтэрактыўныя гульні, віктарыны.
Перад школьнікамі, якія зацікавіліся спецыяльнасцю “Беларуская філалогія”, выступілі загадчык кафедры Садоўская Алена Станіславаўна, дацэнты кафедры Казлоўскі Р.К., Сабуць А.Э., Шандроха Н.Э. Будучыя абітурыенты наведалі заняткі па прадмеце “Сучасная беларуская мова” на спец. “Беларуская філалогія”, пазнаёміліся са студэнтамі і іншымі выкладчыкамі, выказалі жаданне далучыцца да іншых мерапрыемстваў кафедры, адрасаваных школьнікам.
  Размова з навучэнцамі была канструктыўнай і змястоўнай.