default_mobilelogo



21 лютага на філалагічным факультэце традыцыйна ўрачыста  адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Пасля напісання агульнаўніверсітэцкай Купалаўскай дыктоўкі студэнты-філолагі арганізавалі музычна-літаратурную імпрэзу “Магутнае слова, ты, роднае слова!”.  Як заўсёды, да святкавання далучыліся і вучні СШ №32, якая з’яўляецца філіялам кафедры беларускай філалогіі.
У корпусе філалагічнага факультэта ў гэты дзень панавала святочная атмасфера: гучалі віншаванні, песні, вершы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Арганічна ўпісалася ў ход свята чытанне вершаў Янкі Купалы, 140-гадовы юбілей якога адзначаецца сёлета. Студэнты розных курсаў і спецыяльнасцей дэкламавалі радкі пісьменніка-класіка, спявалі мілагучныя беларускія песні, выказваючы гэтым самым свае шчырыя і паважлівыя адносіны да роднага слова, да моўнага багацця сваёй краіны, да яе традыцый і культуры. Такі прыемны падарунак  да Дня роднай мовы зрабіла кафедра беларускай філалогіі разам са студэнтамі свайго факультэта.