default_mobilelogo


















У першы дзень апошняга месяца зімы выкладчыкі філалагічнага факультэта зрабілі выезд у навучальныя установы г.Ваўкавыска з мэтай правядзення прафарыентацыйнай працы сярод выпускнікоў школ і каледжа.
Найперш выкладчыкі ўніверсітэта выступілі перад навучэнцамі СШ №5 г. Ваўкавыска. Сідаровіч З.З., дацэнт кафедры рускай філалогіі, расказала школьнікам пра запатрабаванасць філалагічнай адукацыі ўвогуле і пра магчымасці спецыялістаў, якія атрымаюць дыплом філолага. Старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Тарасава С.М. акцэнтавала ўвагу на спецыфіцы падрыхтоўкі спецыялістаў па напрамку “Беларуская філалогія”. Янушкевіч С.А., дацэнт кафедры беларускай філалогіі, прадставіў іншыя спецыяльнасці факультэта.
Школьная аўдыторыя аказалася ўдзячным слухачом, вучняў цікавіла спецыфіка навучання на факультэце, перспектывы будучай прафесіі.
Гасцінна прыняла выкладчыкаў-філолагаў і СШ №7 г.Ваўкавыска, некаторыя  вучні 11 класа якой былі нядаўнімі гасцямі факультэта падчас зімовых школьных канікул. Пры новай сустрэчы навучэнцы атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра дасягненні студэнтаў-філолагаў, асабліва тых, хто закончыў гэту ўстанову і сёння паспяхова навучаецца на розных спецыяльнасцях факультэта.
Змястоўна і цікава прайшла сустрэча выкладчыкаў з навучэнцамі Ваўкавыскага каледжа, якія зацікавіліся ўсімі спецыяльнасцямі філалагічнага факультэта. Размова праходзіла ў нязмушаным, жывым фармаце. Адчувалася, што выпускнікоў сярэдняй спецыяльнай установы прываблівае магчымасць атрымання ведаў па новых для іх напрамках, якія прапануе ім філалагічны факультэт.
Выкладчыкі запрасілі выпускнікоў гэтага года на прафарыентацыйныя мерапрыемствы, якія будуць ладзіцца ва ўніверсітэце і факультэце ў рамках Дзён адчыненых дзвярэй.