default_mobilelogo



Узнагароджанне пераможцаў і актыўных удзельнікаў Дзён славянскага пісьменства і культуры-2021 адбылося пасля здачы экзамена па курсе “Стараславянская мова”. Са словамі віншавання да студэнтаў-філолагаў звярнуўся загадчык навуковай бібліятэкі Мікалай Уладзіміравіч Грынько, які адзначыў, што падчас правядзення творчых і інтэлектуальных конкурсаў студэнты праяўляюць сябе, замацоўваюць на практыцы атрыманыя веды, развіваюць крэатыўнае мысленне. Мікалай Уладзіміравіч звярнуўся да пераможцаў конкурса “Проба пяра”, маладых паэтаў і празаікаў, расказаў, дзе можна апублікаваць свае лепшыя творы. Дацэнты Бубновіч Іна Іванаўна і Ляскевіч Святлана Георгіеўна пажадалі ўсім далейшых поспехаў у вучобе і выказалі спадзяванне, што ўдзел у Днях славянскага пісьменства стане добрай штогадовай традыцыяй для сёлетніх першакурснікаў.
Дыпломамі і граматамі факультэта, прызамі ад навуковай бібліятэкі і прафкама студэнтаў адзначаны пераможцы конкурсаў сінквейнаў, каліграфіі і сэнсаў, “Проба пяра”, вочнай алімпіяды па стараславянскай мове. Нагадаем, што у гэтым годзе дыстанцыйная алімпіяда па стараславянскай мове пры падтрымцы часопіса “Роднае слова” выйшла на рэспубліканскі ўзровень. Пераможцы анлайн-версіі атрымале электронныя дыпломы і сертыфікаты.