default_mobilelogo



20 лютага выкладчыкі філалагічнага факультэта Банах Ірына Вячаславаўна, Бубновіч Іна Іванаўна, к.ф.н, дацэнты кафедры рускай філалогіі, Тарасава Святлана Мікалаеўна, ст.выкладчык кафедры беларускай філалогіі,Чэпікава Ірына Антонаўна, к.ф.н, дацэнт кафедры рускай філалогіі прынялі ўдзел у XXVI даследчай канферэнцыі школьнікаў “Новыя філаматы”, якая традыцыйна ладзілася на базе УА “Гімназія №1 імя Я.Карскага”.
Нягледзячы на каранцінныя абмежаванні, канферэнцыя выгляда прадстаўніча, таму што ў запланаваных секцыях былі прадстаўлены ўсе напрамкі навучальнага працэсу.
Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў складзе журы секцыі “Руская і беларуская філалогія”, у якой было прадстаўлена 9 удзельнікаў. Даклады школьнікаў (7-10 класы) прадставілі розныя напрамкі даследчага пошуку, кожны выступоўца выказаў глыбокаасабістую зацікаўленасць матэрыялам і пастаўленай праблемай.
Журы адзінагалосна вызначыла пераможцам вучня 9 класа Гулінскага Уладзіслава, работа якога на тэму “Параўнальны аналіз фларыстычных вобразаў у кітайскай і беларускай літаратуры ХХ ст.” аказалася выключна змястоўным і арыгінальным даследаваннем.
Пры ўручэнні дыпломаў пераможцам з прывітальным словам ад філалагічнага факультэта звярнулася Тарасава С.М., якая ўказала на магчымыя перспектывы распачатай даследчай працы ў працэсе навучанная на спецыяльнасцях факультэта, расказала пра спецыфіку навучання.
Даследчая канферэнцыя “Новыя філаматы” нязменна застаецца стартавай пляцоўкай для шчыльнага ўзаемадзеяння ГрДУ імя Янкі Купалы і ўстаноў адукацыі Гродзеншчыны.