default_mobilelogo















ПАД ІМЕНЕМ КУПАЛЫ
         З нагоды Дня роднай мовы і 81-ай гадавіны з дня нараджэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 22 лютага 2021 года адбылася агульнаўніверсітэцкая Купалаўская дыктоўка, у якой ўдзельнічалі выкладчыкі, студэнты і супрацоўнікі ўстановы. На філалагічным факультэце ў аўдыторыі 3 (па Леніна, 32) мерапрыемства пачалося з відэазвароту рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы І.Ф.Кітурка, якая павіншавала ўсіх са святам роднай мовы і днём нараджэння ўніверсітэта. “Удзелам у сённяшнім мерапрыемстве мы з вамі маем мажлівасць яшчэ раз выказаць падзяку, пашану і любоў да роднай матчынай мовы, а таксама ўсвядоміць сваю адказнасць у тым, каб зберагчы яе для наступных пакаленняў,” – адзначыла Ірына Фёдараўна.
Дацэнт кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч зачытаў тэкст дыктоўкі “Мова – духоўны скарб народа”. Падчас працы ў аўдыторыі панавала атмасфера духоўнага адзінства і своеасаблівага творчага натхнення. Пасля дыктоўкі прысутныя самастойна праверылі свае тэксты. Большасць паловы аўдыторыі прадэманстравала выдатны вынік – без памылак! Так трымаць!