default_mobilelogo


















22.02.2021 студэнты 2011 групы кафедры рамана-германскай філалогіі разам з іх куратарам С.С. Масленікавай адсвяткавалі на занятках па асноўнай замежнай мове Дзень нараджэння ўніверсітэта. Кожны студэнт падрыхтаваў прэзентацыю і цікава расказаў на нямецкай мове аб сваім альма-матэр аднагрупнікам. Нямецкамоўная віктарына на адукацыйнай платформе Kahoot! дазволіла хутка і цікава вызначыць лепшага знаўца гісторыі і сучаснасці ГрДУ.
Вялікі перапынак быў прысвечаны святкаванню Дня роднай мовы. Кожны студэнт запісаў на дошку сваю любімую цытату на беларускай мове і абмяркаваў яе сэнс з аднакурснікамі.