default_mobilelogo



У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня роднай мовы, 15.02.2021 філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведаў Шклярык Вадзім Аляксандравіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук.
Збіранне дыялектаў, іх апрацоўка і сістэматызацыя стала для Вадзіма Аляксандравіча асноўнай мэтай жыцця. Таму з вялікім задавальненнем ён падзяліўся  са студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта тымі набыткамі, пошукамі, знаходкамі, тымі ідэямі, якімі сёння жыве ён і калектыў аднадумцаў. Студэнтам былі прадстаўлены формы працы па збіранні і ўпарадкаванні дыялектаў тэрыторыі Беларусі, тое, чым жыве і чым займаецца аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі сёння. А прэзентацыя фільма “Гаворкі Беларусі”, які створаны па выніках экспедыцыі па розных кутках Беларусі,  выклікала станоўчы водгук і асаблівы рэзананс сярод студэнтаў і выкладчыкаў. Вельмі прыемным аказалася тое, што захаванне дыялектнай мовы –  асноўнага скарбу народа, у такой высокай ступені цікавіць навукоўцаў. Вынікі іх працы сапраўды ўражваюць і заслугоўваць самай высокай адзнакі. 
Апрацоўка і захаванне тэрытарыяльных асаблівасцей беларускай мовы – адна з важных задач сённяшніх студэнтаў-філолагаў. Таму атрыманая падчас сустрэчы інфармацыя будзе ім вельмі карыснай як пры вывучэнні адпаведных курсаў і спецкурсаў, так і пры праходжанні дыялекталагічнай практыкі.