default_mobilelogo



     11 студзеня 2021 года  ў  Гродна  па ўсталяванай традыцыі распачаў працу ІІІ абласны тур алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і іншых прадметах філалагічнага профіля. З розных рэгіёнаў Гродзеншчыны з'ехаліся школьнікі, якія паспяхова прайшлі два папярэднія туры – школьны і раённы, набралі дастатковую колькасць балаў, каб адстойваць годнасць свайго раёна на ўзроўні вобласці.
      Цэлы тыдзень школьнікі 9, 10, 11 класаў удзельнічалі ў конкурсе водгукаў, выконвалі комплексную работу па мове і літаратуры. Працу юных алімпіёнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога былі ўключаны настаўнікі і выкладчыкі розных навучальных устаноў Гродзеншчыны. Па даўняй традыцыі ў склад журы па прадмеце  беларуская мова і літаратура ўвайшлі выкладчыкі філалагічнага факультэта: Аляшкевіч Т.А., Казлоўскі Р.К., Тарасава С.М., Варановіч В.Л., Садоўскя А.С., Сіплівеня Ж.С., Хлусевіч І.М. з кафедры беларускай філалогіі.
     14 студзеня адбылося закрыццё алімпіяды і  ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Філалагічны факультэт выказаў сваю асаблівую ўвагу навучэнцам-выпускнікам гэтага года. Кожнаму з адзінаццацікласнікаў былі ўручаны падарункі з сімволікай універсітэта. Атрымалі сувеніры і тыя, хто зацікаўлены спецыяльнасцямі факультэта і плануе звязаць з ім свой лёс у будучым.
       Пераможцы  ІІІ тура алімпіяды будзе абаряняць гонар вобласці на IV рэспубліканскім туры.