default_mobilelogo



















Традыцыйныя тэматычныя мерапрыемствы,  прысвечаныя Міжнароднаму Дню чаю, які святкуецца 15 снежня, у гэтым годзе прайшлі ў сценах Аlma Mater. Звыклыя і ўтульныя штогадовыя «Тea-party на Пралетарскай» прыйшлося адмяніць з-за эпідэміялагічнай сітуацыі.
Студэнты першага курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія” 15 і 16 снежня 2020 г. пазнаёміліся з гісторыяй чайнай традыцыі, асаблівасцямі англійскага чайнага этыкету. Цікавыя конкурсы і сумеснае выкананне англійскіх навагодніх песень дабавілі весялосці і  нязмушанасці, паспрыялі стварэнню святочнага настрою.
Ідэя правядзення тэматычных сустрэч належыць дацэнту кафедры замежных моў Ляскевіч Святлане Георгіеўне.