default_mobilelogo


















ПЕРШЫЯ ПЕРАМОГІ ПЕРШАКУРСНІКАЎ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА
 Студэнты філалагічнага факультэта УА “ГрДУ імя Янкі Купалы” прынялі ўдзел у VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «МОЛОДЕЖЬ И ДУХОВНОЕ НАСЛЕДИЕ ЭПОХИ: КУЛЬТУРА, АРТЕФАКТЫ, ЦЕННОСТИ», якая прысвечана Году памяці і славы і 500-годдзю пабудовы Тульскага Крамля, якую арганізавалі Кафедра рускай мовы як замежнай, міжнародны факультэт Тульскага дзяржаўнага  педагагічнага ўніверсітэта імя Л. Н. Талстога, пры ўдзеле Дома-музея В. В. Верасаева.
У кастрычніку-лістападзе 2020 года адбылося падвядзенне вынікаў конкурса студэнцкіх навукова-творчых работ «Эпоха», які праводзіўся ў межах названай канферэнцыі.
Названы конкурс прапаноўваў  шырокае тэматычна-жанравае поле для ўдзельнікаў. Як паведамлялі арганізатары конкурса, на запрашэнне  адгукнулася дастаткова вялікая колькасць студэнтаў і навучэнцаў з розных рэгіёнаў  СНД.
Студэнты 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, работу якіх курыравалі выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі Садоўская А.С., Тарасава С.М,  сталі пераможцамі і прызёрамі конкурса “Эпоха” ў намінацыі “Публіцыстыка”.
Дыплом І ступені атрымала студэнтка 1 курса філалагічнага ф-та спец. “Беларуская філалогія” ПЯТРОВА МАРГАРЫТА, якая стала абсалютным пераможцам у дадзенай намінацыі.

Дыплом ІІІ ступені атрымала студэнтка 1 курса філалагічнага ф-та спец. “Беларуская філалогія” УРБАНОВІЧ КСЕНІЯ, якая стала прызёрам у дадзенай намінацыі.
 Філалагічны факультэт сардэчна віншуе нашых першакурснікаў з высокімі ўзнагародамі і ганарыцца дасягненнямі пачаткоўцаў.
Жадаем новых узлётаў і нязменнага творчага натхнення!