Алімпіяда ў новым фармаце
15 мая завяршылася правядзенне апошняга тура “Займальнай алімпіяды” па беларускай мове і літаратуры, якую арганізавала кафедра беларускай філалогіі для вучняў навучальных устаноў Гродзенскай вобласці. Усе туры алімпіяды ў гэтым годзе адбыліся дыстанцыйна. Школьнікі спаборнічалі ў творчым конкурсе з ускладненым заданнем. Таксама вучні выступілі чытальнікамі вершаў на вызначаныя тэмы, даслаўшы іх запісанымі ў відэафармаце. Апошні этап праводзіўся ў форме дыстанцыйных тэстаў па беларускай мове і літаратуры. У алімпіядзе прынялі ўдзел 32 вучні з розных школ Гродзеншчыны. Пераважная большасць – вучні з раёнаў Гродзенскай вобласці.
Па выніках балаў, атрыманых за розныя туры алімпіяды, вызначаны пераможцы. Імі сталі:
І месца
- Буйноўскіс Віктар Генадзіусавіч, НПК “Канвелішскія я/с-сш” Воранаўскі раён 11клас;
- Статкевіч Марыя Андрэеўна, СШ № 38 г. Гродна 10клас;
- Пятрова Маргарыта Аляксандраўна, Гімназія №3 г. Гродна 11клас;
ІІ месца
- Станкевіч Улад Паўлавіч, НПК “Канвелішскія я/с-сш” Воранаўскі раён 11 клас;
- Клімовіч Юлія Дзмітрыеўна, СШ № 38 г. Гродна 11клас;
- Рэвіна Анастасія Юр’еўна, СШ № 38 г. Гродна 11 клас.
- Мулярчык Елізавета Аляксандраўна, СШ №40 г. Гродна 7 клас;
ІІІ месца
- Марда Дар’я Валер’еўна, Гімназія №6 г. Гродна” 9 клас;
- Пецкель Вiкторыя Вiктараўна, СШ № 38 г. Гродна 9 клас;
- Біндзей Дар'я Віктараўна, СШ № 38 г. Гродна 9 клас;
- Мільяненка Аляксандр Аляксандравіч, СШ №40 г. Гродна 7 клас.
Пераможцам будуць уручаны дыпломы і памятныя падарункі. Усім удзельнікам алімпіяды выказваем шчырую падзяку і жадаем новых поспехаў.
Арганізацыйны камітэт алімпіяды