“Да новых алімпійскіх вышынь
“Да новых алімпійскіх вышынь”
24 красавіка 2020 года на кафедры беларускай філалогіі падвялі вынікі завочнага тура “Займальнай алімпіяды” для школьнікаў. Кампетэнтнае журы ў складзе загадчыка кафедры Садоўскай А.С., выкладчыкаў Казлоўскага Р.К., Тарасавай С.М. уважліва паставілася да праверкі работ школьнікаў, дасланых па ўмове завочнага тура алімпіяды. Усяго ў першым туры алімпіяды прынялі ўдзел 32 навучэнцы школ г.Гродна і Гродзенскай вобласці. Прыемна адзначыць, што актыўна адгукнуліся школьнікі Воранаўскага раёна, Свіслацкага раёна і інш., Гімназіі №3, СШ №38, СШ №6 г.Гродна і інш. Творчыя работы практычна ва ўсіх удзельнікаў “Займальнай алімпіяды” выкананы на высокім узроўні з улікам выказанага патрабавання. Практычна ўсе ўдзельнікі завочнага тура дапушчаны да ўдзелу ў наступным этапе алімпіяды, які плануецца правесці ў сярэдзіне мая ў дыстанцыйнай форме. Умовы і дакладны час правядзення будуць дасланы алімпіёнікам персанальна.