Форум з вучнямі
Форум з удзелам вучняў, выпускнікоў педкласаў 2020 года, адбыўся 7 снежня на філалагічным факультэце.
Філалагічны факультэт выступіў арганізатарам форума з вучнямі ўстаноў адукацыі горада Гродна і вобласці, якія з’яўляюцца выпускнікамі педкласаў.
Кафедра беларускай філалогіі прадставіла прысутным насычаную інфарматыўную і забаўляльную праграму. У форуме прынялі ўдзел каля 50 школьнікаў пераважна 11-х класаў. Перад настаўнікамі і вучнямі выступілі загадчык кафедры беларускай філалогіі Садоўская А.С., адказная за прафарыентацыйную работу на факультэце Тарасава С.М., выкладчыкі кафедры Хлусевіч І.М., Сабуць А.Э., Шандроха Н.Э., якія расказалі вучням пра магчымасці будучай прафесіі, ільготы пры паступленні, дасягненні факультэта і яго выпускнікоў.
Пра свае дасягненні расказалі вучням і самі студэнты, якія прадставілі прысутным невялікую музычную праграму і відэаролікі.
Знакава, што форум супаў з адкрыццём на факультэце Школы беларускага філолага, якая прадбачыць вучэбныя заняткі з мэтай падрыхтоўкі да ЦТ і ўступных іспытаў. У выніку павялічылася колькасць жадаючых далучыцца да працы Школы беларускага філолага.