default_mobilelogo


















Студэнты першага курса філалагічнага факультэта наведалі выставу “Паветраны Гродна”
Фотавыставу падрыхтаваў выкладчык ГрДУ имя Я.Купалы, дацэнт кафедры журналістыкі Сяргей Паўлавіч Марозаў. Аўтар  прэзентаваў 75 найлепшых фотаздымкаў нашага горада, зробленых з вышыні палёта дрона. Як адзначыў С.Марозаў, за год дрон прабыў у паветры 100 гадзін, налятаў 670 кіламетраў, зрабіў тысячы фотаздымкаў.
Студэнты мелі ўнікальную магчымасць па-новаму, з вышыні птушынага палёта, убачыць Гродна, пазнаць знаёмыя мясціны, яшчэ раз захапіцца прыгажосцю роднай зямлі.
Ініцыятарамі экскурсіі былі выкладчыкі кафедры замежных моў С.Г. Ляскевіч і А.Г. Сеніна.