Хрустальная Альфа-2019
4 лістапада распачала сваю працу чарговая навукова-практычная канферэнцыя “Крыштальная Альфа – 2019”. На базе УА “Гімназія №4 г.Гродна” сабраліся вучні 9-11 класаў розных устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці.
На плянарыным паседжанні канферэнцыі прывітала прысутных студэнтка 4 курса спец. “Беларуская філалогія” Радковіч А. , пераможца рэспубліканскага конкурса “Студэнт года-2017”. А таксама яна прапанавала ўвазе слухачоў свае назіранні за спецыфікай выяўлення інтымнага пачуцця ў паэзіі Г. Бураўкіна і Д. Бічэль.
У працы секцый традыцыйна прынялі ўдзел выкладчыкі розных кафедраў філалагічнага факультэта. У секцыі “Беларуская мова” ацэнку вучнёўскім работам давалі Садоўская А.С., Якалцэвіч М.А., дацэнты кафедры беларускай філалогіі. У секцыі “Беларуская літаратура” старшыньстваваў Казлоўскі Р.К., дацэнт кафедры беларускай філалогіі, а таксама працавалі дацэнт Аляшкевіч Т.А., ст. выкладчык Тарасава С.М. У адпаведных секцыях “Руская мова”, “Руская літаратура” былі задзейнічаны Сідаровіч З.З., Бубновіч І.А., Горская С.А., Іаскевіч В.А., Мардзечка С.С., Багдзевіч А.Ч., дацэнты і выкладчыкі кафедры рускай філалогіі. У працы секцыі “Нямецкая мова. Французская мова” прынялі ўдзел Адамовіч С.В., Змітрукевіч А.А., Ганчар С.В.
Па сведчаннях выкладчыкаў, праца ў секцыях была ажыўленай, выступленні школьнікаў змястоўнымі і інфарматыўнымі. Па кожным вылучаных напрамкаў былі вызначаны пераможцы, якія будуць адстойваць гонар Гродзенскай вобласці на рэспубліканскім конкурсе навуковых работ школьнікаў.