default_mobilelogo


















Новыя  вышыні  і  новыя  перамогі!
 
23-24  мая  2019  года  ў  Мінску адбыўся Міжнародны конкурс аратарскага майстэрства «Цыцэроній-2019». Па  шматгадовай  усталяванай  традыцыі  ў  ім  прынялі  ўдзел  і  студэнты  купалаўскага ўніверсітэта.
Усяго ў гэтым  годзе Акадэмія МУС  Рэспублікі Беларусь, на  базе  якой  звыкла  ладзіцца  конкурс, прыняла 46 удзельнікаў  з  25  ВНУ  і  з  10 розных краін. У конкурсе, акрамя студэнтаў з беларускага боку, выступілі прадстаўнікі Украіны, Расіі, Індыі, Кітая, В'етнама, ЮАР, Японіі, Туркменістана, Таджыкістана.
Знакавым  з'яўляецца  і тое, што ў  чарговы  раз  Гродзенскі  ўніверсітэт  быў названы сярод іншых ВНУ, як адзін з тых, дзе надаецца вялікая ўвага Яго Вялікасці Слову і вучаць прафесійна  абыходзіцца  з  ім. Гэта  пацвярджаецца  тым, што ўжо  каторы  год  запар студэнты купалаўскага ўніверсітэта аказваюцца сярод пераможцаў.
РАДКОВІЧ АЛЯКСАНДРА, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія», уладальніца тытула «Студэнт года – 2017», стала пераможцам міжнароднага конкурса «Цыцэроній-2019».  Яна заняла ІІ месца, першае сярод беларускіх студэнтаў, саступіўшы вышэйшую ўзнагароду (І месца) госці-ўдзельніцы з Украіны, студэнтцы Акадэміі МУС г.Кіева.
Годна  прадставілі  ГрДУ  імя  Янкі  Купалы  і  навучэнка падрыхтоўчага аддзялення з Індыі ХЕНРЫ КЕЗІЯ ЕВАНГЕЛІН, якая заняла 3 месца, а таксама студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта ДАР'Я МАСКАЛЬЦАВА, якая стала лаўрэатам конкурса «Цыцэроній-2019».
У працы журы  конкурса, якое  склалі  выкладчыкі 10 ВНУ з Беларусі, Украіны, Расіі, прыняла  ўдзел  Тарасава Святлана Мікалаеўна, старшы  выкладчык  кафедры беларускай філалогіі.
Сардэчна  вітаем  і  шчыра віншуем  студэнтаў - удзельнікаў  конкурса  аратарскага майстэрства, якія ў  чарговы раз годна  адстаялі  гонар сваёй alma mater – Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.