default_mobilelogo


















З любоўю да слова
На філалагічным факультэце прайшоў фінальны этап літаратурна-творчага конкурса “І толькі слова ў вяках жыве”, які ўжо даўно стаў яркай падзеяй і для факультэта, і для школьнікаў г.Гродна.
2 мая 2019 года кафедра беларускай філалогіі прывітала ўдзельнікаў конкурса, якія прадставілі свае работы на беларускай мове. Усяго  на конкурс было пададзена 64 работы ў самых розных намінацыях. Разнастайнасць напрамкаў, у якіх маглі прадэманстраваць свае творчыя задаткі гродзенскія школьнікі, прывабіла і старшакласнікаў, і навучэнцаў сярэдніх класаў. Прыемна, што вызначылася пэўная колькасць ўдзельнікаў, якія выступаюць у конкурсе некалькі гадоў запар, кожны раз па-новаму выяўляючы свае творчыя здольнасці.
Найбольшую колькасць удзельнікаў прадставілі СШ №13, СШ №11, СШ №5, СШ №32.
Перад удзельнікамі конкурса выступіла загадчык кафедры беларускай філалогіі Садоўская А.С., якая падкрэсліла знакавасць Слова ў жыцці і дзейнасці сучаснага чалавека. Разам са старшым выкладчыкам Тарасавай С.М. яна ўручыла школьнікам-пераможцам дыпломы і памятныя падарункі. Натхнёна быў успрыняты навучэнцамі ролік “Мая родная мова”, падрыхтаваны студэнтамі да Дня беларускай мовы.