default_mobilelogo



23 сакавіка на філалагічным факультэце  адбылося ўрачыстае прафарыентацыйнае мерапрыемства – Дзень адкрытых дзвярэй. Школьнікаў з розных устаноў г.Гродна і вобласці гасцінна сустрэлі  прадстаўнікі розных спецыяльнасцей, па якіх у гэтым годзе плануецца рабіць набор  на першую ступень вышэйшай адукацыі. 
Нягледзячы на тое, што суботні дзень супаў з трэцім этапам  рэпетыцыйнага тэсціравання, школьнікаў сабралася нямала, асабліва на спецыяльнасцях “Рамана-германская філалогія” (нямецкая мова) і “Руская філалогія”. На  спецыяльнасцях “Сучасная замежная мова”, “Рамана-германская філалогія” (англійская мова), “Беларуская філалогія” пераважалі  вучні 9-10 класаў. Тым не менш, навучэнцам была прапанавана разнастайная праграма: конкурсы, інтэрактыўныя гульні, кансультацыі  і інш. На пытанні школьнікаў адказвалі загадчыкі кафедраў, дэкан, намеснікі дэкана, выкладчыкі кафедраў, што былі задзейнічаны ў мерапрыемстве.
Адчувалася шчырая зацікаўленасць спецыяльнасцямі факультэта як у сёлетніх выпускнікоў школ, так і ў магчымых абітурыентаў наступных гадоў. Школьнікі і іх бацькі неабыякава ўспрымалі інфармацыю пра навучанне і выхаваўчы працэс на філалагічным факультэце.
27 сакавіка на факультэце плануецца яшчэ адна сустрэча з абітурыентамі, што не змаглі паўдзельнічаць у асноўным мерапрыемстве.