default_mobilelogo


















Студэнты 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» і «Руская філалогія» разам з дацэнтам Ляскевіч С.Г. 27 лютага 2019 года наведалі выставу “Сімвалы Беларусі. У пошуках…”
Беларускія краявіды, хлебныя палі і васількі, рамонкавыя і пралескавыя паляны, буслы і зубры, замкі і вежы знайшлі сваё адлюстраванне на фотапалотнах мінскай мастачкі Ірэны Гудзіеўскай. А яшчэ – ціхая і павеўная прыгажосць беларускіх дзяўчат. А яшчэ - новыя эмацыйныя адкрыцці гледачоў і хвалі натхнення.
Студэнты пакінулі шчырыя словы падзякі за выдатныя фотаработы ў кнізе водзываў. У сваю чаргу супрацоўнікі выставачнай залы запрасілі самых таленавітых да ўдзелу ў персанальнай выставе, якая будзе ладзіцца ўжо ў сакавіку.