default_mobilelogo


















8 студзеня 2019 года традыцыйна для гэтага часу распачалі сваю працу прадметныя алімпіяды школьнікаў. У ліку асноўных прадметаў,  у якіх спаборнічаюць навучэнцы нязменна прысутнічае  беларуская мова і літаратура. Для ацэнкі ведаў лепшых вучняў гродзенскай вобласці запрошана кампетэнтнае журы, у склад якога ўключаны выкладчыкі філалагічнага факультэта кафедры беларускай філалогіі: Казлоўскі Р.К., Сіплівеня Ж.С., Тарасава С.М., Хлусевіч І.М., Якалцэвіч М.А., а таксама настаўнікі школ, спецыялісты ў сваёй галіне.

Усяго ў гэтым годзе ў абласным этапе алімпіяды ўдзельнічала 66 школьнікаў з розных рэгіёнаў вобласці. Вучні спаборнічалі ў напісанні водгуку, выконвалі комплексную работу з заданнямі па мове і літаратуры, выступалі з вуснымі прамовамі.

12 студзеня  адбылося  ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. У цырымоніі прыняла ўдзел як старшыня журы Садоўская А.С., загадчык кафедры беларускай філалогіі. У сваім прывітальным слове яна расказала вучням пра магчымасці навучання ў купалаўскім універсітэце і на філалагічным факультэце.

29 вучняў былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені, лепшыя прадстаўнікі гэтай часткі вучняў будуць адстойваць гонар вобласці на IV этапе Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.


Загадчык кафедры беларускай філалогіі А.С. Садоўская ўзнагароджвае пераможцаў абластнога этапу алімпіяды
Журы ў музеі Міхася Васілька
Пераможцы алімпіяды