default_mobilelogo


















5 лістапада  студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”  ў межах вывучэння дысцыпліны спецыялізацыі “Новыя тэхналогіі ў выкладанні літаратуры”, прынялі ўдзел у працы  метадычнага савета УА “СШ №12 г.Гродна”. Падчас асенніх канікул школьнікаў падобныя пасяджэнні праводзяцца традыцыйна. Настаўнікі-прадметнікі дзеляцца вопытам, абмяркоўваюць навацыйныя тэхналогіі, вызначаюць прыярытэтныя напрамкі ў выкладанні прадметаў гуманітарнага цыклу.
Студэнты-філолагі   разам з выкладчыкам кафедры беларускай філалогіі Тарасавай С.М. былі далучаны да абмеркавання тэмы “Стратэгіі актыўнай ацэнкі ў дапамогу эфектыўнага навучання”, якую падрыхтавала для студэнтаў і калег-філолагаў  Бучынская Ганна Іванаўна,  настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №12. Выступоўца прадставіла тэарэтычны матэрыял і правяла майстар-клас з выкарыстаннем разнастайных інавацыйных прыёмаў, якія дапамагаюць аптымізаваць працэс навучання. Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў  прапанаваных настаўнікам праблемных сітуацыях,  абмяркоўвалі  спрэчныя моманты, дзяліліся назіраннямі.
Сваім педагагічным вопытам са студэнтамі і настаўнікамі падзялілася Руцкая А.В., заслужаны настаўнік, метадыст, аўтар шматлікіх публікацый па методыцы выкладання літаратуры.