default_mobilelogo



Філалагічны факультэт у новым навучальным годзе актыўна распачаў прафарыентацыйную работу сярод  школьнікаў  Гродзенскай вобласці.
23 кастрычніка ў гасцях выкладчыкаў і студэнтаў пабывалі вучні дзясятых класаў СШ №34 г.Гродна, якія навучаюцца ў профільных класах педагагічнай накіраванасці. З прывітальным словам да навучэнцаў і выкладчыкаў звярнулася  каардынатар па прафарыентацыйнай рабоце  філалагічнага факультэта Тарасава С.М. Свае спецыяльнасці школьнікам прэзентавалі прадстаўнікі розных кафедраў філалагічнага факультэта: спецыяльнасць “Беларуская філалогія” прадставіла загадчык кафедры Садоўская А.С., спецыяльнасць “Руская філалогія” прэзентавала дацэнт кафедры рускай філалогіі Сідаровіч З.З., зацікаўлена ўспрынялі навучэнцы інфармацыю і  пра спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія” (англійская мова) і “Сучасныя замежныя мовы”. Названыя спецыяльнасці прадставіла Будзеніс Вольга Генрыхаўна, старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі.
Сваімі ўражаннямі аб навучанні на факультэце падзяліліся студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, якім зусім хутка прыйдзецца адчуць смак настаўніцкай працы падчас вытворчай практыкі ва ўстановах адукацыі г. Гродна.
Таксама школьнікам былі прадстаўлены ролікі  аб жыцці факультэта і ўніверсітэта.
Вучні ахвотна дзяліліся сваімі планамі пра будучае навучанне на факультэце.