default_mobilelogo


















15 верасня студэнты ІІ курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» разам з куратарам групы І.М. Хлусевіч наведалі фестываль кніг «Кніжныя скарбы Беларусі», які ладзіцца ў Гродна ўжо другі раз. На шматлікіх пляцоўках-выставах, арганізаваных каля Тэатра лялек, дэманстраваліся навінкі вядучых беларускіх выдавецтваў. Найбльшую цікавасць выклікалі ў студэнтаў факсімільныя ўзнаўленні кніжнай спадчыны беларусаў: кнігі Францыска Скарыны, «Полацкае Евангелле» (адна з найбольш старажытных захаваных кніг беларусаў, створаная ў ХІІ– пач. ХІІІ стст.), альбом з выявамі 165 прадстаўнікамі дынастыі Радзівілаў.