default_mobilelogo


















СВЯТА  ПІСЬМЕНСТВА  Ў  СЛАЎНЫМ  ЯНАВЕ-ІВАНАВЕ
 
Юбілейны ХХV Дзень беларускага пісьменства – знакавую падзею для беларусаў – сёлета прымала 1-2 верасня шчодрая на таленты іванаўская (старажытная янаўская) зямля. Іванаўшчына – малая радзіма слыннага мастака, музыкі, філосафа Напалеона Орды, зямля продкаў класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага, калыска вядомых сучасных пісьменнікаў Анатоля Крэйдзіча, Андрэя Мазько, Валерыя Кухарчука і інш. творцаў.
Ушанаваць і ўзвысіць друкаванае слова, кнігу як сімвалы духоўнай цывілізацыі парупілася дэлегацыя абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у прыватнасці, філалагічны факультэт прадставіла на свяце культуры, духоўнасці і асветы член СПБ, дацэнт кафедры беларускай філалогіі Аліна Эдмундаўна Сабуць, якая на Фестывалі кнігі і прэсы (пляцоўка “Слова пісьменніка”) прачытала ўласныя вершы і падзялілася сваімі развагамі адносна радзімазнаўства ў рамках творчага праекта Гродзеншчыны “Родны край – маё натхненне”.