default_mobilelogo


















24  мая  2018 года ў Мінску быў праведзены  чарговы  Міжнародны конкурс  аратарскага майстэрства “Цыцэроній-2018”. Па традыцыі студэнтаў розных краін і ВНУ Рэспублікі Беларусь гасцінна  прымала  УА “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”. У красамоўстве  спаборнічалі 49 удзельнікаў. Беларусь прадставілі навучэнцы з Мінска, Гродна, Гомеля, Магілёва, Брэста. Пастаяннымі ўдзельнікамі конкурса сталі курсанты  з Украіны. У гэтым  годзе ў спаборніцтве ўдзельнічалі навучэнцы Нацыянальнай акадэміі ўнутраных спраў  Украіны (г.Кіеў), Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўнутраных спраў, Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта ўнутраных спраў. Студэнты мелі магчымасць не толькі праверыць сваё ўменне прамаўляць, але і проста пазнаёміцца са сваім равеснікамі з іншых ВНУ. Спачатку канкурсанты выступілі са сваімі прамовамі ў жанры рэпартажа. Па выніках гэтага этапа лепшыя былі абраны для фінальнага спаборніцтва, у якім патрэбна было правесці майстар-клас па прамоўніцкім майстэрстве.
Традыцыйна ў аратарскім конкурсе  прынялі  ўдзел і замежныя студэнты, якія вучацца ў Беларусі. Геаграфія краін, прадстаўнікі якіх былі задзейнічаны ў спаборніцтве, у гэтым годзе была як ніколі разнастайнай: Азербайджан, Венесуэла, Кітай, Нігерыя, Туркменістан, Таджыкістан, Японія, ЮАР. Канкурсанты выключна ярка прадставілі сваю культуру і традыцыі, а таксама прадэманстравалі моўную граматнасць і аратарскае майстэрства.
25 мая адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурса “Цыцэроній-2018”. Прыемна, што сярод іх аказаліся прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Руская філалогія” Ніна Кароль заняла ІІ месца  і  атрымала кубак пераможцы. Лаўрэатамі конкурса сталі: Грамыка Вікторыя, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Ідаленкаў Мікалай, студэнт 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Яны ўзнагароджаны памятнымі медалямі і ганаровымі граматамі.
Выступленні канкурсантаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі выкладчыкі-філолагі, а таксама  выкладчыкі рыторыкі і красамоўства  розных ВНУ Беларусі і Украіны, У працы журы конкурса прыняла ўдзел Тарасава С.М.,старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі.