default_mobilelogo




Паважаныя аматары славянскага пісьменства!
Шаноўныя студэнты!
Запрашаем УСІХ, хто цікавіцца гісторыяй узнікнення і развіцця славянскага пісьма, славянскімі мовамі і літаратурамі 
23-24 мая 2018 г. далучыцца да святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры, які адзначаецца ў славянскіх краінах 24 мая і прысвячаецца памяці СВЯТЫХ РОЎНААПОСТАЛЬНЫХ МЯФОДЗІЯ І КІРЫЛА. 

У Праграме мерапрыемства:

  • літаратурна-музычная кампазіцыя “В начале было СЛОВО” (24.05.2018, 15.05 – 16.40, Ажэшкі, 22, №318);
  • сумесная выстава «Святло славянскай кнігі», арганізаваная навуковай бібліятэкай ГрГУ і абласной бібліятэкай імя Я.Ф. Карскага (24.05.2018, 13.30 – 16.40, Ажэшкі, 22, №318);
  • супергульня «Іду на ВЫ» для студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей «Руская філалогія» і «Беларуская філалогія»;
  • інтэлектуальная гульня для гасцей мерапрыемства (24.05.2018, 17.00 – 18.00, Ажэшкі, 22, №318);
  • квэст “У пошуках страчанага” (24.05.2018, 17.00 – 18.00, Леніна, 32, №318);)
  • а таксама ШЭРАГ ЦІКАВЫХ КОНКУРСАЎ.

 

Прыняць удзел у конкурсах МОЖА КОЖНЫ! Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі філалагічнага факультэта і прызамі ад БРСМ.

Падрабязней пра конкурсы: глядзі нашу групу ў кантакце (ВК) “Дні славянскага пісьменства-2018” (Данільчык Насця/Данильчик Настя ГрГУ: https://vk.com/club166506605)

графічны конкурс Прыгожа літары выводзіць ён пяром

Умовы: удзельнікам прапануецца за вызначаны час напісаць фразу кірылічнымі літарамі. Улічваецца прыгажосць напісання і хуткасць выканання.

Месца і час правядзення: 24.05.18

9.30 – 11.30 – Леніна, 32, файе

13.25 – 14.30 - Ажэшкі, 22, 318.

Заўвагі: Можна наведаць майстар-клас па напісанні літар (Ажэшкі, 22, 318, 13.30 – 14.30).

Дадатковая інфармацыя: Букіна Даша         Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

конкурс “Майстар сінквейна 2- 7/8 – за 24 – да 24

            Час правядзення: да 22 мая 2018 г.

Заданне. Нават калі Вы і не ведаеце, што такое сінквейн і як ён пішацца – не праблема знайсці адказ у інтэрнэце. Аднак Вам прапануецца асаблівы фармат сінквейна: 2 - 7/8 – за 24 – да 24.   Не зразумела? Гляньце тлумачэнне лічбаў:

2 – сінквейна павінна быць ДВА;

7/8 – такую частку сінквейна Вы запаўняеце самастойна, паколькі 1/8 частка – абавязковая для ўсіх;

за 24 – напісаны яны павінны быць за суткі (24 гадзіны адлічваюцца ВАМІ з моманту прачытання  задання);

да 24 прысвячаюцца да даты 24 мая

 1.

АЗБУКА

 

 

 

 

 

 

 

 

 2.

 

 

 

 

 

 

СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА

 

 

 Заўвагі.

  1. Мова выканання: беларуская альбо руская.
  2. Афармленне ўлічваецца.
  3. Прадугледжана 2 формы выканання:
  • у папяровым варыянце (здаць на кафедру беларускаай філалогіі альбо рускай філалогіі да 22 мая 2018 года);
  • даслаць на адрас электроннай пошты Ляскевіч С.Г. Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. aльбо Бубновіч І.І. да 22 мая.
  1. Падпішыце работу: Выканаў(ла)___________________(+курс, спецыяльнасць)
  2. Дапускаецца 2 выканаўцы.

літаратурны конкурс “Проба пяра”

Час правядзення: да 21 мая 2018 г.

Тэматычнае абмежаванне вершаў:

а) лёс беларускай / рускай мовы мовы

б) прысвячэнне Дню славянскага пісьменства, Кірылу і Мяфодзію

в) славянскія мовы, літаратуры і культуры

Заўвагі.

  1. Мова выканання: беларуская альбо руская.
  2. Прадугледжана 2 формы выканання:
  • у папяровым варыянце (здаць на кафедру беларускай філалогіі альбо рускай філалогіі да 21 мая 2018 года);
  • даслаць на адрас электроннай пошты Паўлоўскай Аліны Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 21 мая.
  1. Падпішыце работу: Выканаў(ла)___________________(+курс, спецыяльнасць)
  2. Не дапускаецца суаўтарства.

творчы конкурс “Славянскі фестываль”

Прыгожа выконваеце славянскія песні? Можаце прачытаць верш на адной з заходне- альбо паўднёваславянскіх моў альбо станцаваць народны танец?

            Дашліце сваю заяўку і відэаролік – і Мы запросім ВАС да ўдзелу ў  Літаратурна-музычнай кампазіцыі “На пачатку было СЛОВА”, якая адбудзецца 24.05.18, Ажэшкі, 22, ауд. 318.

Заўвага. Заяўкі пакідаем у групе ў кантакце (Данільчык Насця) альбо дасылаем  на эл.адрас Бубновіч І.І.  Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. да 21 мая.

 

інтэлектуальны блок конкурсаў

  • Квэст “У пошуках страчанага”

Умовы: удзельнічаць можа 2-3 каманды па 5 чалавек.

Месца і час правядзення: 24.05.18

17.00 – 17.30 –  18.00  - Леніна, 32, файе

13.25 – 14.30 - Ажэшкі, 22, 318.

Заўвага.

  1. Заяўкі падаваць Калянкевіч Вользе Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
  2. Пры перавышэнні колькасці заявак права ўдзелу маюць тыя, хто першым зарэгістраваўся.
  3. Магчымая карэкціроўка складу каманд на старце гульні.
  • Інтэлектуальная гульня “Іду на ВЫ”

Умовы: удзельнічаць можа 2-3 каманды па 6 чалавек.

Месца і час правядзення: 24.05.18

17.00 –18.00 - Ажэшкі, 22, 318.

Заўвага.

Заяўкі падаваць Бунас Арыне Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .
Пры перавышэнні колькасці заявак права ўдзелу маюць тыя, хто першым зарэгістраваўся.
Магчымая карэкціроўка складу каманд на старце гульні.