Дзень адчыненых дзвярэй
У межах тыдня філалагічнага факультэта, які традыцыйна праводзіцца на пачатку вясны, 14 сакавіка прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй. Вучэбныя карпусы па вул. Ажэшка і вул.Леніна гасцінна прынялі школьнікаў з вучэбных устаноў г.Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці. Кожная з выпускаючых кафедраў падрыхтавала для будучых абітурыентаў багатую праграму, якая ўключала і гутаркі пра спецыяльнасці факультэта, кансультацыі выкладчыкаў, прэзентацыі, інтэрактыўныя гульні, выступленні студэнтаў.
Школьнікаў цікавілі пытанні, звязаныя з уступнымі іспытамі, асабліва на спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія”, дзе абітурыент здаюць вусны экзамен па літаратуры. Праявілася цікавасць школьнікаў да магчымасці працягнуць навучанне ў магістратуры і аспірантуры.
А 13.00 гадзіне будучыя абітурыенты філалагічнага факультэта сабраліся ў аўд.226 і праслухалі публічную лекцыю прафесара кафедры рускай філалогіі Аўтуховіч Т.Я. пра месца філалогіі ў жыцці чалавека і грамадства. Закончылася імпрэза выступленнем дэкана філалагічнага факультэта Лісоўскай І.С., якая распавядала школьнікам пра навуковыя і творчыя дасягненні студэнтаў і выкладчыкаў кафедраў за 2017 год.
Сустрэча з абітурыентамі яшчэ раз засведчыла, што ў асяродку моладзі не змяншаецца цікавасць да педагагічнай дзейнасці і да вывучэння дысцыплін гуманітарнага цыкла.