default_mobilelogo


















Да новых філалагічных вышынь
 
З 8 па 12 студзеня ў г.Гродна прайшоў ІІІ абласны тур Рэпубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У гэтым годзе ў ім удзельнічалі 73 школьнікі з розных рэгіёнаў нашай  воблаці. У Гродзенскім электратэхнічным каледжы, які заўсёды гасцінна прымаў юных алімпіёнікаў, 8 студзеня адбылося ўрачыстае адкрыццё  алімпіяды. Ад імя журы вучняў 9-10 класаў прывітаў дацэнт кафедры беларускай філалогіі Казлоўскі Р.К. У наступныя дні школьнікі спаборнічалі ў напісанні водгуку на прачытаны твор, правяралі свае веды па мове і літаратуры пры выкананні комплекснай работы, а таксама паспрабавалі свае сілы ў  конкурсе вусных выказванняў. 12 студзеня адбылося ўрачастае ўзнагароджанне пераможцаў алімпіяды.
Шэсць вучняў 9-11 класаў прызнаны абсалютнымі пераможцамі і атрымалі дыпломы І ступені. Узнагароды рознай ступені атрымалі 32 вучні. Асабліва паспяхова выступілі школьнікі Кастрычніцкага раёна г.Гродна і каманда вучняў г.Ліды.  Школьнікі, што атрымалі дыпломы  І  і  ІІ  ступені,  будуць  абараняць  гонар  вобласці на Заключным ІV туры алімпіяды. У складзе журы алімпіяды традыцыйна прымалі ўдзел выкладчыкі філалагічнага факультэта кафедры беларускай філалогіі: Варановіч В.Л., Казлоўскі Р.К., Садоўская А.С., Сіплівеня Ж.С., Тарасава С.М., Хлусевіч І.М., Якалцэвіч М.А.
Вучні выпускнога 11 класа атрымалі  ў падарунак ад філалагічнага факультэта буклеты і сувеніры, якія даюць магчымасць школьнікам больш падрабязна пазнаёміцца са спецыяльнасцямі факультэта і ўніверсітэтам ўцэлым. Атрымалі сувеніры і тыя, хто зацікаўлены прапановамі факультэта і плануе звязаць з ім свой лёс у будучым.
Сярод  удзельнікаў, кіраўнікоў каманд, членаў журы, арганізатараў панавала дзелавая і ў той жа час вельмі цёплая і прыязная атмасфера.