default_mobilelogo


















У  ВЯНОК  ЯКУБУ КОЛАСУ

27 кастрычніка 2017 г. выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі Сабуць Аліна Эдмундаўна і Тарасава Святлана Мікалаеўна прынялі ўдзел ва ўрачыстай юбілейнай музычна-паэтычнай вечарыне “Зямля – аснова ўсёй айчыне”, прысвечанай 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, якая адбылася ў Гродзенскім метадычным цэнтры народнай творчасці. Упрыгожаннем праграмы стала тое, што Коласава паэма “Новая зямля” прагучала на трох мовах (беларускай, рускай і польскай) у выкананні студэнтаў Лізаветы Даўгаполік, Сняжаны Дашкевіч (спец. “Беларуская філалогія”) і Лізаветы Шаланда (спец. “Сучасныя замежныя мовы”), якія прачыталі ўрывак “Раніца ў нядзельку” са славутага твора. Удзел філолагаў-купалаўцаў у згаданай імпрэзе – пэўны ўнёсак у юбілейнае шэсце славутага песняра Якуба Коласа.