default_mobilelogo


















У  ВЯНОК  КЛАСІКАМ-ЮБІЛЯРАМ
6 кастрычніка 2017 г. дацэнты кафедры беларускай філалогіі Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч і Сабуць Аліна Эдмундаўна па запрашэнні аддзела адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта прынялі ўдзел у журы ХVІІ раённага конкурсу “ПАЭЗІЯ – РУХ ДУШЫ”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, мэтай якога было выяўленне юных талентаў сярод чытальнікаў класічных твораў і ўласных аўтарскіх твораў. Падчас мерапрыемства былі падведзены вынікі згаданага мерапрыемства: што ў скарбонцы класічнай спадчыны маладым пакаленнем філолагаў Воранаўшчыны захавана і што ўжо створана ў вянок славутым юбілярам-песнярам.