БРСМ
- Подробности
27 верасня 2017 года дацэнт кафедры беларускай філалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Р.К.Казлоўскі ў якасці эксперта прыняў актыўны ўдзел у адкрытым дыялогу «Чытацкая культура моладзі: міфы і рэальнасць», які праходзіў у актавай зале рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда» пры непасрэдным садзеянні Гродзенскага гарадскога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». На пасяджэнні закраналіся праблемы чытацкай культуры моладзі рэгіёна, прыцягнення ўвагі да твораў класікаў літаратуры, цікавасці да інтэлектуальнай нацыянальнай прозы.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел першы сакратар Гродзенскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» З.М.Міткоўская, дырэктар тэлеканала «Гродна плюс» С.Г.Мазайла, актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Гродна.
Фота: https://m.vk.com/gorkom_grodno