Якалцэвіч Марыя Антонаўна, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук.
Нарадзілася ў вёсцы Дуляўшчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1983 годзе закончыла з адзнакай філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, а ў 1987 годзе – аспірантуру гэтага ж універсітэта пры кафедры беларускай мовы. У 1990 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Стылістычнае функцыянаванне прыказак у творах мастацкай літаратуры” у Савеце пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 1997 годзе.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на кафедры беларускай мовы працуе з 1983 года. Чытае асноўныя вучэбныя курсы “Лексікалогія. Фразеалогія. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія”, “Словаўтварэнне” і “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, а таксама спецкурсы “Парэміялогія як раздзел мовазнаўства” і “Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны”.
Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў: парэміялогія і парэміяграфія; мова мастацкай літаратуры. Мае звыш 150 публікацый, з іх 4 – вучэбна-метадычныя дапаможнікі і 4 слоўнікі (у сааўтарстве), 5 сертыфікаваных электронных вучэбна-метадычных комплексаў.