
Аляшкевіч Таццяна Анатольеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, дацэнт
Нарадзілася ў г. Гродна. Скончыла ліцэй №1 у 1998 г. У тым жа годзе паступіла на аддзяленне беларускай філалогіі філалагічнага факультэта імя Я. Купалы. Адначасова вучылася ў інстытуце перападрыхтоўкі па спецыяльнасці “Англійская мова”. Пасля паспяховага заканчэння ўніверсітэта працавала настаўнікам англійскай мовы СШ №29 і вучылася ў магістратуры па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Пад кіраўніцтвам прафесара Ігара Васільевіча Жука напісала магістарскую працу па творчасці А. Разанава.
З 2005 г. па 2008 г. вучылася ў аспірантуры НАН РБ. Пасля яе заканчэння паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю “Дынаміка жанравай фонасемантыкі паэзіі Алеся Разанава”, падрыхтаваную пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук Міхаіла Аляксандравіча Тычыны. Затым працавала ў Інстытуце мовы і літаратуры НАН РБ на пасадзе навуковага супрацоўніка.
З кастрычніка 2017 года працуе на кафедры беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы на пасадзе дацэнта кафедры.
Кола навуковых інтарэсаў – тэорыя літаратуры, паэтыка.
Выдала каля 50 навуковых артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый, манаграфію “Фонасемантыка паэтычнага твора Алеся Разанава”.