default_mobilelogo






 
Маршэўская Валянціна Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт
 
Скончыла філалагічны факультэт (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура”) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1987 г. Працавала ў Малькавіцкай СШ Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці настаўніцай беларускай і рускай мовы і літаратуры. З 1992 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце (асістэнтам, выкладчыкам, старшым выкладчыкам, з 2001 г. – дацэнтам). У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю “Семантычная і граматычная характарыстыка фразеалагізмаў са структурай сказа ў сучаснай беларускай мове” (навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук, прафесар І.Я. Лепешаў) у Савеце пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
 
Чытае тэарэтычныя курсы “Сінтаксіс”, “Беларуская палеаграфія”, “Псіхалінгвістыка”, “Культура дзелавога суразмоўніцтва”, “Культура педагагічнага суразмоўніцтва”, “Лінгвістыка тэксту”, “Беларуская мова (Прафесійная лексіка)”, “Современная лексикология и фразеология в сопоставительном аспекте”. 
 
Мае звыш 100 друкаваных прац, сярод якіх – 12 дапаможнікаў (7 з іх з грыфам МА Рэсп. Беларусь  – 2002, 2003, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020), 2 манаграфіі (2003, 2019) 4 ЭВМК (2017, 2019, 2021), 10 актаў укаранення сваіх распрацовак у навучальны працэс ГрДУ імя Янкі Купалы (2022, 2023).
 
Асноўныя публікацыі:
Маршэўская, В.В. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс : вучэб. дапам. / В.В. Маршэўская. – Гродна : ГрДУ, 2015. – 279 с.
Маршэўская, В.В. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс складанага сказа. Пунктуацыя : электрон. вучэб. дапам. / В.В. Маршэўская. – Электрон. дан. (98,2 Мбайт). – Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2018.
Маршэўская, В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для матэматыкаў і фізікаў (з электронным дадаткам): вучэб. дапам. / В.В. Маршэўская. – Мінск : РІВШ, 2019. – 227 с.
Маршэўская, В.В. Семантычная і граматычная характарыстыка фразеалагізмаў са структурай сказа : манаграфія / В.В. Маршэўская. – Гродна: ЮрСаПрынт, 2019. – 122 с. 
Маршэўская, В.В. Субкатэгарыяльнае значэнне дзеяслоўных фразеалагізмаў / В. В. Маршэўская // Беларуская мова і літаратура. – 2022. – № 8 (250). – С. 51–55.
Маршэўская, В.В. Асаблівасці субкатэгарыяльнага значэння мнагазначных дзеяслоўных фразеалагізмаў / В. В. Маршэўская // Роднае слова. – 2023. – № 6. – С. 54–57.
Маршэўская, В.В. Асаблівасці фразеалагізмаў са значэннямі фізіялагічнага (біялагічнага) і фізічнага стану / В. В. Маршэўская // Роднае слова. – 2023. – № 9. – С. 61–64.
 
Кіраўнік навукова-даследчай работы “Фразеалогія ў камунікатыўнай прасторы беларускай мовы” (2021).
 
Навуковыя інтарэсы: сінтаксіс, фразеалогія, тэрміналогія.

Местоположение Yandex

Полезные ссылки