default_mobilelogo



25 лютага 2015 года выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры і аддзел краязнаўства Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Карскага  арганізавалі літаратурна-музычную імпрэзу «Пісьменнікі Гродзеншчыны-юбіляры 2015 года», якая прайшла ў памяшканні абласной бібліятэкі. На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты філалагічнага факультэта, якія прымалі непасрэдны ўдзел ў імпрэзе, выступіўшы з прэзентацыямі па творчасці асабліва знакавых аўтараў. Прысутным былі прадстаўлены цікавыя звесткі пра пісьменнікаў-землякоў, у выкананні студэнтаў прагучалі іх вершы. На сустрэчу былі запрошаны члены Гродзенскага аддзялення  Саюза пісьменнікаў Беларусі, настаўнікі і вучні гімназіі №9, якая непасрэдна супрацоўнічае з кафедрай беларускай літаратуры. Прысутнічалі іншыя аматары прыгожага пісьменства: бібліятэкары, госці горада. З музычнымі нумарамі на імпэзе выступілі навучэнцы Гродзенскага каледжа мастацтваў, свае вершы, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам, чыталі студэнты, выкладчыкі, пісьменнікі.
Бібліятэкай і філалагічным факультэтам плануецца правесці шэраг іншых  мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею вядомых беларускіх пісьменнікаў.













Местоположение Yandex

Полезные ссылки