10 снежня на філіяле кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Гродно» адбылося святочнае мерапрыемства «Мой Багдановіч», прысвечанае 125-годдзю паэта (арганізатары А.С. Садоўская, І.М. Хлусевіч, С.Г. Ляскевіч, Ж.С. Сіплівеня). У цёплай сяброўскай атмасферы студэнты розных курсаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія», вучні, настаўнікі і калектыў кафедры дзяліліся сваімі любімымі творамі класіка беларускай літаратуры. Сапраўдным упрыгожаннем імпрэзы сталі песні «Зорка Венера ўзышла над зямлёю», «Па-над белым пухам вішняў», «Слуцкія ткачыхі», «Скандынаўская песня» ў пранікнёным выкананні студэнтаў Альжбеты і Дзмітрыя Даўгаполікаў, Кірыла Бялятка.
 

Полезные ссылки

 

 

 

 

 

Издания факультета

 
Copyright 2014 © by ГрГУ им.Янки Купалы
Design by : Place your Website.