Гродненский государственный университет имени Янки Купалы
Інфармацыйнае паведамленне
Кафедра беларускай філалогіі пачынае падрыхтоўку да выдання зборніка навуковых прац “Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны (да 150-годдзя з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Вып.15”. Чарговы зборнік будзе складацца з наступных раздзелаў:
Жыццёвы і творчы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
Лінгвістычнае краязнаўства.
Літаратурнае і фальклорнае краязнаўства.
Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу ў практыцы выкладання філалагічных дысцыплін у школе і ВНУ.
Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу ў СМІ Гродзенскай вобласці.
Рэцэнзіі.
Прымаюцца артыкулы пра мову, пісьменнікаў, фальклор Гродзеншчыны, а таксама дыялектныя і фальклорныя матэрыялы, запісаныя ў апошнія гады непасрэдна ад носьбітаў Гродзеншчыны. Гэта, напрыклад:
1) падборкі лексічных дыялектызмаў;
2) падборкі фразеалагічных дыялектызмаў;
3) падборкі мікратапонімаў і антрапонімаў;
4) арыгінальныя звязныя тэксты, якія адлюстроўваюць узоры аўтэнтычных гаворак;
Запрашаем выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў, настаўнікаў і краязнаўцаў да ўдзелу. Апошні тэрмін падачы артыкулаў, матэрыялаў на кафедру беларускай філалогіі да 1 верасня 2026 г. Аб’ём артыкулаў – ад 3 да 10 старонак. Дасылаць на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (або Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.). Узнос для друкавання артыкула ў зборніку складзе прыкладна 20 беларускіх рублёў.
Артыкулы набіраюцца шрыфтам «Times New Roman». Памер шрыфту – 14 п. Міжрадковы інтэрвал – адзінарны.
Параметры старонкі: фармат А4, водступ для левага поля – 30 мм, правага, верхняга і ніжняга – 20 мм.
Захоўваць матэрыял як «Тэкст у фармаце RTF (*.rtf)».
Афармленні асобных элементаў артыкула наступныя:
УДК (выраўноваўванне па левым краі);
ініцыялы і прозвішча аўтара, горад у дужках (тлусты шрыфт, выраўноўванне па цэнтры);
праз радок – загаловак артыкула афармляецца як сказ без кропкі, напрыклад: Марфалагічныя варыянты ў дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны (тлустым шрыфтам, выраўноўванне па цэнтры);
праз радок – асноўны тэкст (выраўноўванне па шырыні, абзац – водступ 1,25 мм).
спіс цытаваных крыніц падаецца пад назвай Спіс літаратуры (шрыфт – светлы курсіў, выраўноўванне па цэнтры);
спасылкі даюцца ў квадратных дужках згодна з парадкам цытавання ў тэксце. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы – старонкі. Напрыклад: [1, с. 25-27]. Бібліяграфія афармляецца па нарматыўных правілах. Узоры афармлення бібліяграфічнага матэрыялу можна паглядзець на старонцы http://www.vesnik.grsu.by/avtor/avtor.html
для артыкулаў студэнтаў і магістрантаў праз радок указваецца прозвішча навуковага кіраўніка, яго пасада, навуковая ступень і навуковае званне.
Пры наборы асноўнага тэксту не дапускаецца ўстаноўка:
двух і больш сімвалаў «прабел» побач;
адступлення абзаца і іншых адступленняў з дапамогай клавішы «Табуляцыя»;
адступлення (прабелу) паміж словам і сімвалам «кропка», «коска», «двукоссе», «двукроп’е», «дужка».
З узорамі афармлення матэрыялу можна азнаёміцца, звярнуўшыся да спецыяліста кафедры беларускай філалогіі Кашубовіч Наталлі Іванаўны (кантакт. тэл. 62-60-39, 62-60-51, 8 029 28 39 148), а таксама да папярэдняга зборніка “Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны” (выпуск 14, Гродна, 2025).