default_mobilelogo


















                                                Шаноўныя вучні  выпускных 11-х класаў
 сярэдніх агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій!
 
Кафедра беларускай філалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
ІНФАРМУЕ:
 
КАЛІ ВЫ МАЕЦЕ НАМЕР ПАГЛЫБІЦЬ СВАЕ ВЕДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ, А ТАКСАМА ПЛАНУЕЦЕ ПАСТУПАЦЬ НА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ” НАШАГА ЎНІВЕРСІТЭТА, ЗАПРАШАЕМ НАВЕДВАЦЬ 
ШКОЛУ БЕЛАРУСКАГА ФІЛОЛАГА
ГЭТА ДАСЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ:
  • удасканаліць моўную, літаратурную і культурную кампетэнцыі;
  • атрымаць кансультацыі па беларускай мове і літаратуры да ўступных экзаменаў;
  • папрацаваць з тэстамі па беларускай мове і многае іншае.
 
Арганізатар Школы беларускага філолага – кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Навучанне ў ШБФ бясплатнае.
Тэрмін навучання з 28 лютага па 25 красавіка 2026 г.
У канцы навучальнага года вучням пры ўмове рэгулярнага наведвання імі заняткаў выдаецца сертыфікат аб заканчэнні Школы беларускага філолага.
Заняткі ў ШБФ будуць праходзіць па суботах з 10 да 13 гадзін.
Форма правядзення: інтэрактыўная платформа Zoom (спасылка на падключэнне будзе даслана пазней на электронную пошту вучня і Вайбер пасля дасланай заяўкі).
 
Дата, час, форма правядзення заняткаў (інтэрактыўная платформа Zoom), прозвішча выкладчыка будуць загадзя паведамляцца праз створаную групу ШБФ у Вайберы.
 
Для паступлення ў ШБФ вучням трэба запоўніць заяўку  на электронную пошту кафедры беларускай філалогіі Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. і кіраўніка Школы беларускага філолага Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. 
 
Прозвішча, імя, імя па бацьку  
Месца вучобы і адрас школы  
Клас  
Дамашні адрас (+ індэкс)  
Мабільны і хатні тэлефон  
E-mail  
 
Кантактныя тэлефоны:
 (80152) 626051 ‒ кафедра беларускай філалогіі, загадчык Садоўская Алена Станіславаўна;
  +37529 5860088 (МТС) ‒ Шандроха Нона Эдмундаўна, кіраўнік ШБФ.
 
  
ПЛАН РАБОТЫ ШКОЛЫ БЕЛАРУСКАГА ФІЛОЛАГА
(Беларуская мова і літаратура) на 2025-2026  навучальны год 
 
Дата Тэма заняткаў Выкладчык
28.02.2026  Арганізацыйны сход і адкрыццё Школы беларускага філолага.    загадчык кафедры беларускай філалогіі, к.ф.н., дацэнт  Садоўская Алена Станіславаўна, 
кіраўнік Школы беларускага філолага, к.п.н., дацэнт Шандроха Нона Эдмундаўна, выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі
28.02.2026 Метадычныя парады па падрыхтоўцы да ЦЭ па беларускай мове. Маўленне і тэкст. Асноўныя віды, формы, тыпы і жанры маўлення. Культура беларускага маўлення. Функцыянальныя стылі маўлення і іх моўныя асаблівасці. к.п.н., дацэнт, кіраўнік ШБФ Шандроха Нона Эдмундаўна 
07.03.2026 Літаратура эпохі Сярэднявечча і Адраджэння. Літаратура барока, класіцызму і Асветніцтва. к.ф.н., дацэнт Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч
14.03.2026 Новая беларуская літаратура ХІХ ст. Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак. Літаратура сентыменталізму і рэалізму. Творчасць Я.Баршчэўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча і інш. к.ф.н., дацэнт Аляшкевіч Таццяна Анатольеўна
21.03.2026 Беларуская класічная літаратура пачатку ХХ стагоддзя (Творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, З.Бядулі, А.Гаруна, М.Гарэцкага і інш.). к.ф.н., дацэнт Сабуць Аліна Эдмундаўна 
28.03.2026 Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя і перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Беларуская літаратура перыяду 1966 – 1985 гадоў (І.Шамякін, В.Быкаў, М.Стральцоў, Н.Гілевіч, І.Чыгрынаў, І.Навуменка, Р.Барадулін, Я.Янішчыц). Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. к.ф.н, дацэнт Тарасава Святлана Мікалаеўна 
04.04.2026 Кансультацыя па тэстах да ЦЭ па беларускай мове. Фанетыка і арфаэпія. Арфаграфія. Правапіс вялікай і малой літар. Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна. Абрэвіятуры і графічныя скарачэнні.  к.ф.н., дацэнт Сіплівеня Жанна Сямёнаўна
11.04.2026 Кансультацыя па тэстах да ЦЭ па беларускай мове. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў. Лексікалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне. Беларускія прыказкі і прымаўкі. к.ф.н., дацэнт Хлусевіч Ірына Міхайлаўна
18.04.2026 Кансультацыя па тэстах да ЦЭ па беларускай мове. Марфалогія. Іменныя (назоўнік, прыметнік, лічэбнік і займеннік) і службовыя часціны мовы, іх лексіка-граматычныя катэгорыі, асаблівасці ўжывання і правапіс. к.ф.н., дацэнт Якалцэвіч Марыя Антонаўна
25.04.2026 Кансультацыя па тэстах да ЦЭ па беларускай мове. Словазлучэнне. Просты ўскладнены сказ і яго пунктуацыя. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Складаны сказ і яго віды. Пунктуацыя ў складаных сказах. к.ф.н., дацэнт Варановіч Валерый Леанідавіч  
25.04.2026 Падвядзенне вынікаў працы Школы беларускага філолага. Уручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні Школы беларускага філолага. загадчык кафедры беларускай філалогіі, к.ф.н., дацэнт Садоўская Алена Станіславаўна; 
к.п.н., дацэнт, кіраўнік ШБФ Шандроха Нона Эдмундаўна