Свята мастацкага слова
5-6 верасня 2026 года ў Беларусі быў праведзены чарговы ХХХІІІ Дзень пісьменства, свята якое адзначаецца штогод. Мэта адзенага мерапрыемства - адлюстраваць унікальнасць культуры пэўнага беларускага рэгіёна, прадэманстраваць новыя набыткі сучаснага прыгожага пісьменства.
У гэтым годзе свята праходзіла на Магілёўшчыне у г.Касцюковічы. Магчыма для дылетантаў гэта не самае вядомае месца, але менавіта гэты раён даў ход у жыццё і літаратуру выключна знавам постацям Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава, Васіля Хомчанкі, Алеся Пісьмянкова, Леаніда Левановіча і інш.
У 80-ыя гады ў Гродзенскім універсітэце на кафедры беларускай літаратуры працаваў паэт Міхась Губернатараў, які таксама належыць да ўраджэнцаў Касцюковіцкага раёна.
У свяце пісьменства прынялі ўдзел члены Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, сярод якіх прысутнічала і С.М.Тарасава, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, к.ф.н. Для яе г.Касцюковічы і бліжэйшыя да яго мясціны – гэта “малая” радзіма, дзе пачынаўся яе выхад у жыццё і прафесію.
Прадстаўнік Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Радзівончык быў адзначаны высокай узнагародай: ён атрымаў Нацыянальную прэмію па літаратуры ў намінацыі літаратуразнаўства. Гродзенскія пісьменнікі годна прадставілі сваю творчасць слухачам і прысутным на свяце пісьменства.








